Гасцінны край
Карысная інфармацыя
Для дзелавых
Рус
Бел
En

Адрас: 222666, г.Стоўбцы,
вул. Ленінская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.gov.by

Тэлефон: 8-017-17-5-10-00

Гарачая лінія:8-017-17-7-75-20

Акінчыцы – радзіма Якуба Коласа Сядзібна-паркавы комплекс XVIII стагоддзя «Панскі маёнтак «Сула» г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная Музей-сядзіба «Дзяржынава» Мастацка-мемарыяльная кампазіцыя драўляных скульптур «Шлях Коласа»
Акінчыцы – радзіма Якуба Коласа

Навіны вобласці

4 ліпеня 2019

Беларусь арганізуе для дзяцей з Польшчы і Японіі адпачынак і аздараўленне ў цэнтры "Зубраня"

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" для 37 дзяцей з Польшчы і 36 - з Японіі. Для гэтага з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры больш як Br168,4 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Запрашэнне дзяцей з замежных краін садзейнічае далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі.

Адпачынак у нашай краіне дзяцей з Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012 года. Для аздараўлення ў Беларусь прыязджаюць юныя жыхары тых раёнаў Японіі, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў у 2011 годзе. Дзеці з Польшчы ўпершыню летам бягучага года запрашаюцца на адпачынак і аздараўленне, арганізаваныя беларускім бокам.

Замежныя госці змогуць скарыстацца санаторна-аздараўленчымі паслугамі на базе лагера "Зубраня", наведаць экскурсійныя, культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Апытанне
пытанне 1
Раённая газета «Прамень»
АДР
Еўрапейскія гульні
vybary19
perepis2019
Інтэрнэт-рэсурсы