Гасцінны край
Карысная інфармацыя
Для дзелавых
Рус
Бел
En

Адрас: 222666, г.Стоўбцы,
вул. Ленінская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.gov.by

Тэлефон: 8-017-17-5-10-00

Гарачая лінія:8-017-17-7-75-20

Акінчыцы – радзіма Якуба Коласа Сядзібна-паркавы комплекс XVIII стагоддзя «Панскі маёнтак «Сула» г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная Музей-сядзіба «Дзяржынава» Мастацка-мемарыяльная кампазіцыя драўляных скульптур «Шлях Коласа»
Акінчыцы – радзіма Якуба Коласа

Навіны вобласці

10 мая 2019

Праект "На славу агульнай Перамогі!" паказвае аб'яднальную аснову Беларусі - протаіерэй Фёдар Поўны

Праект "На славу агульнай Перамогі!" сведчыць пра міралюбнасць і аб'яднальную аснову Беларусі. Такое меркаванне 9 мая журналістам выказаў настаяцель Усіхсвяцкага прыхода ў Мінску протаіерэй Фёдар Поўны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фёдар Поўны адзначыў глыбіню і маштабнасць праекта "На славу агульнай Перамогі!". Яго анансаваў сёння Прэзідэнт, выступаючы на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі. "Беларусь заўсёды вызначалася міралюбнасцю, яна традыцыйна мае аб'яднальны пачатак. У гэтым выпадку мы зноў пакажам усяму свету, хто мы ёсць - як народ, як нацыя", - падкрэсліў ён.

На тэрыторыі ўсіх раёнаў з мясцін воінскіх пахаванняў і гібелі мірных жыхароў будзе ўзята зямля. Капсулы з ёю і спісы з імёнамі загінулых 9 мая 2020 года - у дзень 75-годдзя Перамогі - змесцяць у нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Плануецца, што ў храме-помніку адкрыецца музей, дзе захаваюць гістарычную памяць пра кожнага загінулага. Да праекта далучацца Бранская, Пскоўская, Смаленская вобласці Расіі, Украіна.

У крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску 9 мая закладзены капсулы з зямлёй мемарыялаў і брацкіх магіл Вялікай Айчыннай вайны. Цырымоніі папярэднічала боская літургія ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, прымеркаваная да Вялікай Перамогі 1945 года. Такая служба стала ўжо традыцыйнай, яна праводзіцца чацвёрты год.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Апытанне
пытанне 1
Раённая газета «Прамень»
АДР
Еўрапейскія гульні
vybary19
perepis2019
Інтэрнэт-рэсурсы