Гостеприимный край
Деловым людям
Полезная информация
Рус
Бел
En

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.gov.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20

Акинчицы – родина Якуба Коласа Музей-усадьба «Дзержиново» Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа»
Акинчицы – родина Якуба Коласа

Новости района

31 октября 2019

Аздараўленчы лагер «Нёман» стаў лепшым у рэспубліцы

Аздараўленчы лагер «Нёман» упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя харчавання ў аздараўленчым лагеры».
На рэспубліканскай нарадзе ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Світанак» у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці дырэктар лагера «Нёман» Таццяна Ажгірэвіч атрымала дыплом лаўрэата і асабістую ўзнагароду – Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе была падрыхтавана конкурсная работа «Аздараўленчы лагер – тэрыторыя здаровага харчавання» – такую поўную панараму арганізацыі харчавання ў аздараўленчы перыяд. Перадумовай для ўдзелу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе сталі прыемныя абставіны: за ўвесь перыяд аздараўлення дзяцей не было выяўлена ніводнага парушэння санітарных правілаў спецыялістамі абласной і раённай санэпідслужбаў. Былі захаваны ўсе нормы харчавання. Харчблок лагера таксама цалкам адпавядае санітарным нормам, забяспечаны ўсім неабходным. Штогод выдзяляюцца бюджэтныя грошы на рамонт, набыццё тэхналагічнага абсталявання і кухоннага інвентару. Кожны год праводзіцца бягучы рамонт варачнага і вытворчых цэхаў, пасудамыечнай, абедзеннай залы. Кухня ўкамплектавана самым сучасным абсталяваннем. Штогод яно таксама абнаўляецца, сёлета набыта хлебарэзка. Ёсць параканвектамат, сучасныя пліты, патэльні, электрамясарубкі, агароднінарэзка. І халадзільнае абсталяванне адпавядае ўсім патрабаванням.
Чытаць цалкам: http://www.pramen-news.by/?p=32074

 

uborka19
Выборы 2019
Большой разговор с Президентом
Районная газета «Прамень»
2019
ЕГР
Перепись населения
Сертифицированные отели Республики Беларусь
75let
Интернет-ресурсы