Гостеприимный край
Деловым людям
Полезная информация
Рус
Бел
En

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.gov.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20

Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа» Усадебно-парковый комплекс XVIII века «Панскі маёнтак «Сула» г.Столбцы, улица Центральная
Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа»

Новости района

24 октября 2019

Інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Дзянісам Колясенем правяла сустрэчу з насельніцтвам у Старасвержанскім сельвыканкаме


Традыцыйна кожны месяц у краіне праходзіць дзень інфармавання насельніцтва.
Інфармацыйная група на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзянісам Колясенем наведала Старасвержанскі сельвыканкам і правяла сустрэчу з насельніцтвам.
Намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль праінфармавала ўсіх прысутных аб правядзенні ў нашай краіне выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і пазнаёміла са структурай верхняй палаты. Святлана Жыбуль паведаміла, што Нацыянальны сход – гэта заканадаўчы орган беларускай дзяржавы. У Беларусі зарэгістраваны 558 кандыдатаў у дэпутаты. Сярэдні конкурс сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты складае 5 чалавек на месца. У Палату прадстаўнікоў выбіраюцца 110 дэпутатаў па мажарытарнай сістэме. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання вылучаліся 703 чалавекі.
Святлана Анатольеўна паведаміла аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 і яшчэ раз напомніла, што ў Беларусі выбары ў Савет рэспублікі назначаны на 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання – на 17 лістапада.
Другое пытанне, якое было разгледжана ў рамках дня інфармавання, – «Аб мерах па барацьбе з карупцыяй».
Актуальнай з’яўляецца і тэма пажарнай бяспекі на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна. Начальнік Стаўбцоўскага РАНС Валерый Ілюшын расказаў аб пажарнай сітуацыі, якая склалася ў краіне і ў нашым рэгіёне. Выступленне было насычана прыкладамі, даступна данесена інфармацыя аб небяспецы, якая можа падсцерагаць кожнага, калі не выконваюцца правілы пажарнай бяспекі.
Абагульняючым было выступленне старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Колясеня. Дзяніс Сяргеевіч праінфармаваў прысутных аб стане спраў, планах, перспектывах развіцця ў аграпрамысловым комплексе, аб сацыяльна-эканамічным развіцці горада і раёна. Шырока былі абмеркаваны пытанні будаўніцтва жылля, сацыяльнай сферы.
Прысутныя на сходзе маглі задаць і свае пытанні. У прадаўжэнне тэмы, закранутай старшынёй райвыканкама, ад жыхароў аг. Стары Свержань прагучала пытанне наконт будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. Дзяніс Колясень растлумачыў, што жыллё ў вёсцы павінна будавацца толькі за сродкі мясцовых гаспадарак.
Прагучала і просьба: дапамагчы правесці ваду на гарадскія могілкі, «каб была магчымасць набраць вады для кветак, для паліву насаджэнняў і г. д. Раней на могілках былі вадаправодныя калонкі, але цяпер яны абрэзаны. Просьба іх абнавіць».
Дробных пытанняў ад грамадзян не бывае. Таму кожны зварот будзе разгледжаны, а праблемы пры магчымасці – вырашаны.
Н. ЛЕАНІДАВА
http://www.pramen-news.by/?p=31991

uborka19
Выборы 2019
Большой разговор с Президентом
Районная газета «Прамень»
2019
ЕГР
Перепись населения
Сертифицированные отели Республики Беларусь
75let
Интернет-ресурсы