Гостеприимный край
Деловым людям
Полезная информация
Рус
Бел
En

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.gov.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20

Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа» Музей-усадьба «Дзержиново» Акинчицы – родина Якуба Коласа
Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа»

Новости района

10 октября 2019

Конкурс-атэстацыя прафесіянальнага майстэрства адбыўся ў раёне 

У раёне адбыўся  традыцыйны конкурс-атэстацыя прафесіянальнага майстэрства сярод  аператараў па ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл.
У гэтым годзе ён быў юбілейным, трыццатым, і арганізатары паклапаціліся правесці яго са шчодрым уручэннем падарункаў.
Самі экзаменацыйныя іспыты – тэарэтычныя і практычныя –  прайшлі ў райплемстанцыі, а ўрачыстая частка ўзнагароджання пераможцаў адбылася на базе ААТ «Жацерава», у Горкаўскім доме культуры.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень прывітаў прадстаўнікоў гэтай важнай у жывёлагадоўчай галіне прафесіі, а пазней прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. Першае месца з уручэннем пераходнага кубка прысуджана Валянціне Паляшчук з ААТ «Каганец». Другое месца журы конкурсу аддало аператару па штучным асемяненні жывёлы з ААТ «Агранёманскі» Іне Крывель, якая яшчэ выконвае і абавязкі ветэрынарнага ўрача ў адзначанай гаспадарцы. Трэцяе прызавое месца заваявала яшчэ адзін аператар з ААТ «Каганец» Аксана Мельнікава.
Арганізатары конкурсу паклапаціліся адзначыць прадстаўнікоў гэтай прафесіі ў розных намінацыях з уручэннем грамат, падарункаў, прыгожых букетаў кветак.

Інф.: http://www.pramen-news.by/?p=31591

uborka19
Выборы 2019
Большой разговор с Президентом
Районная газета «Прамень»
2019
ЕГР
Перепись населения
Сертифицированные отели Республики Беларусь
75let
Интернет-ресурсы