Гостеприимный край
Деловым людям
Полезная информация
Рус
Бел
En

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.gov.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20

г.Столбцы, улица Центральная Акинчицы – родина Якуба Коласа Усадебно-парковый комплекс XVIII века «Панскі маёнтак «Сула»
г.Столбцы, улица Центральная

Новости района

5 июля 2019

Стоўбцы адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня на плошчы Бесмяротнасці ў Стоўбцах адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёлета ў святочнай калоне разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый ішлі дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў Жашкава (Украіна) і Азёраў (Расія). Упершыню ў марш-парадзе прымалі ўдзел байкеры і рэтра-аўтамабілі, якія ўзначальвалі святочную калону.
Адкрыў мітынг старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень. Ад гасцей з гарадоў-пабрацімаў асаблівыя словы ўдзячнасці з пажаданнямі моцнага здароўя, жыццёвых сіл і сямейнага дабрабыту гучалі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто цаной свайго жыцця здабываў для нас шчасце жыць на свабоднай зямлі. Да помніка ўскладалі вянкі і кветкі. А ўрачыстае шэсце ваенных з вайсковай часці 25819 стала заключным акордам мітынгу.
Пасля стаўбчане госці горада прынялі ўдзел у масавым гулянні. Святочнае мерапрыемства працягвалася на тэатралізаваных пляцоўках па вуліцы Ленінскай у Стоўбцах, дзе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прадстаўлялі свае падвор’і.
У парку «Дружбы народаў» разгарнуліся гандлёвыя рады і выставы на любы густ. На пляцоўцы каля гарадскога магазіна «Гаспадарчыя тавары» былі арганізаваны выстава ваеннай тэхнікі і тэматычная пляцоўка ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У парку разгарнулася палявая кухня, дзе можна было пакаштаваць салдацкую кашу. Свае бізнес-кампаніі прадставілі не толькі навучэнцы ўстаноў адукацыі, але і рамеснікі.
Святочную атмасферу на танцпляцоўцы «Вербачка» стваралі музычныя калектывы Стаўбцоўшчыны. А на вялікай сцэне гасцей і жыхароў г. Стоўбцы чакалі знакамітыя артысты: Алёна Ланская, Ганна Шаркунова, гурт «Лялькі карпарэйшн» і шоу барабаншчыкаў «Stress».
Фінальным акордам свята стала рэспубліканская акцыя «Спяём гімн разам» і яскравы салют.
Інф. і фота: “Прамень” http://www.pramen-news.by/?p=28715





Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Районная газета «Прамень»
75let
Большой разговор с Президентом
2019
100 лет БССР
ЕГР
Перепись населения
Евроигры
Сертифицированные отели Республики Беларусь
Интернет-ресурсы