Выязныя прыёмы грамадзян пройдуць у Стаўбцоўскім раёне
8 кастрычніка з 11.00 да 13.00 у каб. 101 Стаўбцоўскага райвыканкама будзе ажыццяўляцца выязны прыём грамадзян намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці палкоўнікам юстыцыі Валерыем Васільевічам КАЛІНЫМ.
Запіс на прыём праводзіцца па тэл. 5-01-98.
У той жа дзень, 8 кастрычніка, з 14.00 да 16.00 прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў ВУ «Стоўбцыгаз» будзе праводзіць генеральны дырэктар УП «Мінскаблгаз» Юрый Віктаравіч КУКЛІЦКІ. Пытанні задавайце на прамую лінію па тэл. 7-72-00. Па гэтым тэлефонным нумары ажыццяўляецца і папярэдні запіс на прыём.