Жніво-2018. Праведзены семінар-вучоба | Новости района | Столбцовский район|Столбцы|Новости Столбцов|Новости Столбцовского района |Столбцовский райисполком
Гостеприимный край
80 лет Минской области
Полезная информация
Рус

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.minsk-region.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20, 8-01717-7-75-21

Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа» Усадебно-парковый комплекс XVIII века «Панскі маёнтак «Сула» Музей-усадьба «Дзержиново»
Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа»

Новости района

25 июля 2018

Жніво-2018. Праведзены семінар-вучоба

На базе ААТ «Шашкі» адбыўся семінар-вучоба. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы камбайнаў да жніва. Разглядаліся і іншыя пытанні, напрамую звязаныя з ходам уборачнай кампаніі. Падобныя мерапрыемствы напярэдадні былі праведзены абласным выканаўчым камітэтам і камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Адкрыў семінар старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. На неабходнасці строгага выканання ўсіх патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас жніва засяродзіў увагу начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Колясень. Пра тэхналагічную настройку рабочых органаў камбайнаў, іх ушчыльненні і ўхіленні недахопаў, якія з’яўляюцца прычынамі страт зерня, расказалі намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Гаўрык, начальнік аддзела раслінаводства Мікалай Клаўшун і галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Мікалай Канкаловіч. Акрамя тэарэтычнай часткі была праведзена і практычная – камбайн праверылі на герметычнасць. Прысутным быў прадэманстраваны інвентар для тэхнічнага абслугоўвання і ачысткі камбайнаў, а таксама інструменты і прыналежнасці па ахове працы і тэхніцы бяспекі, якімі павінен быць укамплектаваны камбайн.

Інф. і фота: “Прамень” http://pramen-news.by/?p=22703

Районная газета «Прамень»
ЕГР
dlya_delovyh
2018
upr-molodezhi
425
Евроигры
Интернет-ресурсы