Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Служба "адно акно" / Даведачны нумар 142

Даведачны нумар 142

 У службе працуе «даведачная аднаго акна» з бясплатным кароткім нумарам 142 для кансультацыі грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рэжыму працы райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, часу прыёму грамадзян і папярэдняга запісу на прыём.

 Адказныя за функцыянаванне даведачна-інфармацыйнай службы з'яўляюцца спецыялісты Гайдуковіч Таццяна Мікалаеўна і Чарняўская Юлія Фёдараўна.

 Патэлефанаваўшы па нумары «142», Вы зможаце атрымаць кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур:

 - аб назве адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўным органам;

 - аб пераліках дакументаў і (або) звесткі, якія падаюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

 -аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

 -аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

 -аб памерах платы, якая ўносіцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізітах банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;

 -аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, імя, імя па бацьку, пасадзе работніка (працаўнікоў) дзяржаўнага органа, структурнага падраздзялення, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

 -аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

 -аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.