Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 жніўня 2019

У Стоўбцах рэалізуецца будаўніцтва кацельні

У Стоўбцах, па вуліцы Маторабудаўнікоў, рэалізуецца буйны праект – будаўніцтва кацельні на мясцовых відах паліва магутнасцю 24 МВт. Падобны аб’ект унікальны і для Мінскай вобласці. Здаць яго ў эксплуатацыю плануецца ў лютым 2020 года.

Для будаўніцтва новай кацельні з запасаў горада, з улікам інжынерных камунікацый, якія існуюць, выдзелены зямельны ўчастак плошчай два гектары. На даны момант тут вядуцца падрыхтоўчыя работы – заліваюцца фундаменты будынкаў. Паралельна набываецца тэхналагічнае абсталяванне. Два газавыя катлы  магутнасцю па 6 МВт ужо выраблены для кацельні на прадпрыемстве ў г. Бешанковічы Віцебскай вобласці, а тры катлы на цвёрдых відах паліва магутнасцю па 4 МВт знаходзяцца на стадыі вытворчасці на тым жа прадпрыемстве. Газавыя катлы будуць рэзервовымі, асноўную долю цеплавой энергіі ў горадзе мяркуецца выпрацоўваць на мясцовых відах паліва.

Па выніках аўкцыёну вызначана падрадная арганізацыя – ТАА «Еўратэхпрам», якая зарэкамендавала сябе ў рэспубліцы на аб’ектах Мінэнерга, Мінпрама. Менавіта гэтая арганізацыя займалася будаўніцтвам завода высокатрывалага чыгуннага ліцця, міні-ТЭЦ на філіяле маторнага завода ў Стоўбцах. Падрадчыкі працуюць на высокім узроўні, вахтавым метадам.Акурат на 15 жніўня намечана ажыццяўленне ўрэзкі запорнай арматуры ў цэнтральную цеплавую сетку горада. Гэтае мерапрыемства сумешчана са спыненнем работы цеплавых сетак у горадзе ў сувязі з планавым прафілактычным рамонтам.

Інф. і фота: "Прамень" http://www.pramen-news.by/?p=29803