Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
28 жніўня 2019

У Беларусі завяршаецца сяўба азімых крыжакветных на зерне

У Беларусі завяршаецца сяўба азімых крыжакветных на зерне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Азімыя крыжакветныя культуры, у тым ліку азімы рапс, пасеяны на зерне на 375,3 тыс. га, што складае 98,3 працэнта плана. Згодна з рабочым планам правядзення асенніх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе, зацверджаным Мінсельгасхарчам, сяўба азімых крыжакветных на зерне павінна быць завершана да 30 жніўня. Ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых: падрыхтавана ўжо 346,4 тыс. га (25,6 працэнта плана).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (акрамя кукурузы) убраны больш як з 2 млн га, што складае 97,1 працэнта запланаванай да ўборкі плошчы. Беларускія аграрыі намалацілі 6,413 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,2 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 26,4 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1 млн 686 тыс. т збожжа. У Брэсцкай вобласці намалочана амаль 1,2 млн т збожжа, Гродзенскай - больш як 1,17 млн т, Віцебскай - 904,8 тыс. т, Магілёўскай - 766,9 тыс. т, Гомельскай - 677,7 тыс. т.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 27 жніўня выкананы на 89,5 працэнта (пастаўлена 729,7 тыс. т).-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI