Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17 студзеня 2019

Мінсельгасхарч, наймальнікі і прафсаюз работнікаў АПК падпісалі тарыфнае пагадненне на 2019-2021 гады

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Беларускі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу і Рэспубліканскі аграпрамысловы саюз "БелАПС" падпісалі тарыфнае пагадненне на 2019-2021 гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасхарчы.

Тарыфнае пагадненне ўстанаўлівае працоўныя і сацыяльныя гарантыі работнікам арганізацый і ўстаноў, што ўваходзяць у сістэму райсельгаспрадаў, аблсельгаспрадаў і Мінсельгасхарча незалежна ад формы ўласнасці, на членаў прафсаюза, якія працуюць у Рэспубліканскім аграпрамысловым саюзе "БелАПС", прафсаюзных органах, студэнтаў, навучэнцаў сістэмы ўстаноў аграрнай адукацыі, а таксама на членаў прафсаюза арганізацый, што знаходзяцца на абслугоўванні Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. "Яно таксама служыць асновай для заключэння калектыўных і працоўных дагавораў (кантрактаў)", - адзначылі ў міністэрстве.

У адпаведнасці з пагадненнем, уводзяцца надбаўкі вадзіцелям першага класа - не меншыя за 25 працэнтаў, другога класа - не меншыя за 10 працэнтаў устаноўленай тарыфнай стаўкі за фактычна адпрацаваны ў якасці вадзіцеля час. Трактарысты - машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці першага класа могуць атрымаць дадаткова да заработнай платы не менш за 20 працэнтаў, за другі клас - не менш за 10 працэнтаў. Уводзяцца таксама даплаты за прысвоенае званне майстра жывёлагадоўлі першага і другога класа (не меншыя за 20 працэнтаў і не меншыя за 10 працэнтаў да зарплаты адпаведна), даплаты за работу з раздзяленнем рабочага дня на часткі. Таксама прадугледжаны надбаўкі спецыялістам сельскай гаспадаркі першага класа - 50 працэнтаў, другога класа - 30 працэнтаў акладу. Таксама ў тарыфным пагадненні прапісана, што надбаўкі за складанасць і напружанасць работы ўстанаўліваюцца ў памеры, вызначаным у калектыўным дагаворы або палажэннем па аплаце працы. Надбаўкі за стаж работы ў галіне будзе вызначаць калектыўны дагавор.

Працоўны водпуск павінен быць не меншы за 24 дні, для асоб маладзейшых за 18 гадоў і інвалідаў - не меншы за 30 дзён. Працягласць рабочага часу - не большая за 40 гадзін у тыдзень, для асобных катэгорый работнікаў - не большая за 35. З улікам спецыфікі галіны і эканамічнай мэтазгоднасці можа ўводзіцца падсумаваны ўлік рабочага часу па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. Пры гэтым забяспечваецца захаванне норм працягласці рабочага часу, прадугледжаных заканадаўствам для розных рэжымаў работы і асобных катэгорый работнікаў у сярэднім за ўліковы перыяд. Акрамя таго, для асобных катэгорый работнікаў (аператары машыннага даення, вадзіцелі аўтамабіляў і інш.) у выніку асаблівага характару працы па ўзгадненні з прафсаюзам рабочы дзень можа дзяліцца на часткі. Пры гэтым устанаўліваецца дадатковая аплата працы, умовы і памер якой вызначаюцца ў калектыўным дагаворы.

Пагадненне будзе дзейнічаць да прыняцця новага, але не больш за тры гады.-0-