Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
22 верасня 2018

Новая кніга аб гісторыка-культурных ландшафтах Беларусі раскрывае дух мястэчак - Лакатко

Кніга "Маршруты беларускага турызму: гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі" раскрывае дух мястэчак. Аб гэтым расказаў на прэзентацыі новага выдання аўтар, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры акадэмік Аляксандр Лакатко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кнізе вялікая ўвага ўдзелена мясцовай тапаніміцы, міфалогіі, назвам, што важна з пункту гледжання разумення духу мясціны. "Акрамя багатых звестак аб помніках архітэктуры, матэрыяльным гісторыка-культурным асяроддзі дадзена шырокая інфармацыя аб асяроддзі духоўным. У кнізе абазначаны цэнтры народнай творчасці, цэнтры, дзе пражываюць носьбіты фальклору, народна-абрадавых традыцый, сабраны матэрыял па аграсядзібах, якіх у Беларусі ўжо больш за 2 тыс.", - сказаў Аляксандр Лакатко.

Чытачы маюць магчымасць атрымаць інфармацыю аб развіцці інфраструктуры турызму ў Беларусі на аснове гісторыка-культурных ландшафтаў, архітэктурна-горадабудаўнічых аб'ектаў, аграсядзіб, цэнтраў народных рамёстваў і промыслаў, фальклорна-духоўнай спадчыны. У выданні прадстаўлена навуковая карціна фарміравання гісторыка-культурных рэгіёнаў у краіне, абазначаны лакальныя турысцка-рэкрэацыйныя раёны. Выданне змяшчае ўнікальныя звесткі аб шматлікіх хутарах, вёсках, сёлах, мястэчках з прыкладамі мясцовых міфаў і апісаннем навакольных ландшафтаў.

Кніга багата ілюстравана, у ёй 27 карт лакальных раёнаў з абазначэннем рэкамендуемых аб'ектаў, маршрутамі і сцежкамі для турысцкага наведвання.

Выданне "Маршруты беларускага турызму: гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі" ўбачыла свет на рускай мове, але, паводле слоў аўтара, плануецца яго пераклад на англійскую мову, паколькі цікавасць замежных турыстаў да Беларусі расце.