Мэта мерапрыемстваў:
- Прапаганда выкарыстання зімовых шын пры ўдзеле ў дарожным руху транспартных сродкаў у зімовы перыяд.
- Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў.
З мэтай прафілактыкі і папярэджання ДТЗ у зімовых умовах, падрыхтоўкі аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах і прапаганды выкарыстання зімовых шын Дзяржаўтаінспекцыя з 25 лістапада па 5 снежня 2022 года праводзіць прафілактычную акцыю «Змяні шыны ў сваёй машыны», 25 лістапада пад такім жа дэвізам пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Падчас акцыі будзе праводзіцца тлумачальна-інфармацыйная праца сярод уладальнікаў транспартных сродкаў аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезоннага фактару, правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, неабходнасці выкарыстання зімовых шын, а таксама давядуць адміністрацыйную адказнасць за парушэнне пункта 207-1 Правілаў дарожнага руху.
ДАІ нагадвае!
Згодна з пунктам 207-1 ПДР, у адпаведнасці з якімі пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
У якасці зімовых шын будуць прымацца шыны маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons».
Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.18 КоАП (іншыя парушэнні ПДР) і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці дзясятых базавай велічыні.
У выпадку ж, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адказнасць надыходзіць па частцы 2 артыкула 18.11 КоАП (кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці) – цягне штраф у памеры да адной базавай велічыні. У выпадку здзяйснення дзеянняў, адказнасць за якія прадугледжана часткай 2 артыкула 18.11 КоАП, паўторна на працягу аднаго года за такія ж парушэнні, яны будуць кваліфікавацца па частцы 8 артыкула 18.11 КоАП і пацягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь.
Вядома ж, цалкам спадзявацца на тое, што зімовыя шыны прадухіляць ДТЗ, будзе няправільна, але пры пэўных умовах, калі кіроўцамі выконваецца бяспечная хуткасць з улікам дарожных умоў, з іх боку няма зуха і неабдуманых дзеянняў - аўтамабіль на шынах з зімовым пратэктарам нашмат устойлівей і лепш «трымае» дарогу.
Акрамя шын кіроўцу трэба паклапаціцца яшчэ аб шэрагу рэчаў. А менавіта:
- пераканацца ў нармальнай працаздольнасці абагравальнікаў шкла, «дворнікаў», тармазной сістэмы;
- праверыць узровень антыфрызу і заліць незамярзальную вадкасць у бочок;
- нядрэнна б апрацаваць замкі і завесы дзвярэй, капота, багажніка сіліконавай змазкай;
- звярнуць увагу на стан запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса і знака аварыйнага прыпынку;
- калі ёсць сумневы ў надзейнасці акумулятара, лепш яго змяніць напярэдадні маразоў;
- калі своечасова не памяняць паліўны фільтр (асабліва дызель), то першы ж істотны мароз стане прычынай адмовы рухавіка ў дарозе.
ПАМЯТАЕЦЕ!
- Летняя гума пры мінусовай тэмпературы неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна;
- У галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў;
- Перыядычна правярайце спраўнасць тармазной сістэмы і рулявога кіравання;
- Зношаны пратэктар шын пакідае вам мала шанцаў на зімовай дарозе;
- Выбірайце карэктную хуткасць руху і правільную дыстанцыю.