Стаўбчане сустрэлі аўтапрабег на мяжы з Дзяржынскім раёнам. На плошчы Неўміручасці ў Стоўбцах прайшоў урачысты мітынг з удзельнікамі акцыі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, жыхароў раёна.
З прывітальным словам выступілі старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніс Колесень, удзельнікі РГА «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута і Мікалай Зарубіцкі, ветэран працы Уладзімір Пашковіч, навучэнец СШ № 2 г. Стоўбцы Максім Губанаў. На месцы брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан удзельнікамі акцыі была ўстаноўлена інфармацыйная шыльда з нанесеным QR-кодам.
У раённым Цэнтры культуры члены РГА «Патрыёты Беларусі» правялі сустрэчу з моладдзю. Там жа прайшоў фінальны этап акцыі - заключны канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Падчас канцэрту адбылася перадача сімвалічнай шасцярэнькі, якая ў далейшым стане часткай адзінага гадзіннага механізму.
Крыніца: pramen-news.by