На свяце запальвалі «Свечкі сталасці», бо школа – гэта дзіўны дом, у якім усё перамяшалася: дзяцінства і сталасць, юнацтва і рамантыка, навука і мастацтва, мары і рэальнае жыццё. З гэтым домам звязаны самыя добрыя і цёплыя ўспаміны: першы званок, першыя поспехі, любімыя настаўнікі... Было сказана шмат добрых слоў. Успомнілі аб перамогах і дасягненнях, аб тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё алімпіяднага руху, аб тых педагогах, якія былі першаадкрывальнікамі ва ўжыванні педагагічных тэхналогій.
Педагогі і работнікі школы былі адзначаны граматамі за шматгадовую і добрасумленную працу. Не абышлося, вядома, і без падарункаў. Святочны канцэрт завяршыўся феерверкам з канфеці і святочным тортам. Усмешкі, смех і добры настрой панаваў у прысутных на працягу ўсяго свята!