info@stolbtsy.gov.by +375 (1717) 7-75-20
Адрас:

222666, г. Стоўбцы,
вул. Ленінская, 45

Е-mail:

info@stolbtsy.gov.by

Тэлефон/факс:

+375 (1717) 5-10-00

Гарачая лінія:

+375 (1717) 7-75-20

Рэжым працы Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта

x

Режим работы:
Панядзелак-пятніца
з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00
Субота-нядзеля - выхадны

Прыём зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў каб. 114 у панядзелак - пятніцу з 8.00 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00, субота-нядзеля - выхадныя дні.

Графік прыёму заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур службай "адно акно"

структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама

Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

05.12.2022

На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі "Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Удзел у сесіі прыняла намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Беларусі Марыя Нецвятаева.

Намінацыя падрыхтавана ў 2020-2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з'яўляюцца адной з нацыянальных найбольш адметных форм выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства атрымаў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Азначэнне "беларуская саломка" набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

БелТА

Крыніца: belta.by

Інфармацыйныя рэсурсы

©

Стаўбцоўскі раённы
выканаўчы камітэт, 2015-2019

222666, г. Стоўбцы,
вул. Ленінская, 45

info@stolbtsy.gov.by

8 (017) 175-10-00

8 (017) 177-75-20

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»