У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» з 27 лістапада 2018 года ў Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэце створана служба «адно акно».
Служба «адно акно» Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта размешчана ў будынку райвыканкама: Мінская вобласць, г. Стоўбцы, вул. Ленінскася, 45, пам. 125.
Тэлефон: 8 (01717) 7-75-21.
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар тэлефона для аказання кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур — 142.
Служба «адно акно» працуе:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 без перапынку
серада з 8.00 да 20.00 без перапынку
першая субота месяца з 9.00 да 13.00
выхадны дзень — нядзеля
Спецыялісты службы «адно акно»:
Гайдук Дар’я Іванаўна
Лукашэвіч Алла Мікалаеўна
Трафімчык Наталля Міхайлаўна
Каардынацыю дзейнасці службы «адно акно» ажыццяўляе загадчык сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Касцевіч Ірына Валер’еўна. Кантактны тэлефон: 7 75 20
Спецыялісты службы «адно акно» выконваюць наступныя функцыі:
— выдаюць даведкі (выпіскі) з дзяржаўных рэгістраў, рэестраў, кадастраў, спісаў, каталогаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, доступ да якіх арганізаваны ў службе «адно акно»;
— тлумачаць абавязак упаўнаважаных органаў самастойна запытваць дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, за выключэннем тых, якія ўключаны ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама правы і абавязкі зацікаўленых асоб;
— тлумачаць тэрміны накіравання запытаў у іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, парадак унясення платы за выдачу атрыманых па такіх запытах дакументаў і (або) звестак, за прадастаўленне якіх заканадаўствам прадугледжана спагнанне платы, а таксама іншыя пытанні, звязаныя з парадкам падачы заяў, у тым ліку ў электроннай форме, падрыхтоўкі дакументаў і выдачы адміністрацыйных рашэнняў;
— бясплатна падаюць прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, тлумачыць парадак іх запаўнення і прадстаўлення;
— прымаюць заявы, а таксама дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца разам з заявамі;
— адмаўляюць зацікаўленым асобам у прыняцці заяў у парадку і выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
— падрыхтоўваюць да разгляду заявы, а таксама дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца разам з імі, і перадаюць матэрыялы ў адпаведныя ўпаўнаважаныя органы, у тым ліку ў выглядзе электронных дакументаў (пры неабходнасці);
— атрымліваюць дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, запэўніваюць дату і спосаб атрымання інфармацыі, неабходнай для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, атрыманай праз:
агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы з дзяржаўных рэгістраў, рэестраў, кадастраў, спісаў, каталогаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, інтэграваных у агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму;
накіравання запытаў і атрымання адказаў у выглядзе электронных дакументаў з выкарыстаннем сістэмы міжведамаснага электроннага дакументазвароту дзяржаўных органаў;
— выдаюць зацікаўленым асобам адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
— тлумачаць парадак і тэрміны абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў;
— выдаюць зацікаўленым асобам унікальны ідэнтыфікатар у мэтах забеспячэння доступу да адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы для падачы заяў, атрымання адміністрацыйных рашэнняў (паведамленняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях) і падачы (водгуку) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме;
— Вядуць справаводства па заявах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
У службе «адно акно» арганізаваны папярэдні запіс зацікаўленых асобаў па пытаннях прыёму заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (7 75 21).
Ацаніць якасць працы можна з дапамогай Партала рэйтынгавай ацэнкі


222666, г. Стоўбцы,
8 (017) 175-10-00