info@stolbtsy.gov.by +375 (1717) 7-75-20

Стаўбцоўскі

раённы выканаўчы камітэт

АДРАС: 222666, г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 45

РЭЖЫМ ПРАЦЫ

x

Рэжым працы:
Панядзелак-пятніца
з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00
Субота-нядзеля – выхадны

Прыём зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў каб. 114 у панядзелак - пятніцу з 8.00 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00, субота-нядзеля - выхадныя дні

Графік прыёму заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур службай "адно акно"

структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама

ТЕЛЕФОН/ФАКС: +375 (1717) 5-10-00

Е-MAIL: info@stolbtsy.gov.by (для дзелавой перапіскі)

ТЭЛЕФОН «ГАРАЧАЙ ЛІНІІ» РАЙВЫКАНКАМА: +375 (1717) 7-75-20

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Парадак абскарджання адміністрацыйных працэдур

Падача адміністрацыйнай скаргі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. N 433 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг (далей — орган, які разглядае скаргу).

3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб грамадзянскім судаводстве.

Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі
1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца.

2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).

Артыкул 32. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі

1. Адміністрацыйная скарга падаецца ў пісьмовай ці электроннай форме.

2. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны змяшчацца:
найменне органа, які разглядае скаргу;
звесткі аб зацікаўленай асобе і трэцяй асобе (далей, калі не пазначана іншая, — асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу):
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) — для грамадзяніна;
найменне і месца знаходжання — для юрыдычнай асобы;
найменне ўпаўнаважанага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца;
сутнасць адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца;
падставы, па якіх асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, лічыць адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца, неправамерным;
патрабаванні асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу;
пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;
подпіс грамадзяніна, або подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць адміністрацыйную скаргу, або подпіс прадстаўніка асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу.

3. Пры падачы адміністратыўнай скаргі ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя грамадзян і юрыдычных асоб праводзяцца з выкарыстаннем спосабаў, устаноўленых для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме.

У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны змяшчацца звесткі, указаныя ў абзацах другім—восьмым пункта 2 гэтага артыкула.

У выпадку падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісання электронным лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, што дадаюцца да яе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. Пакіненне адміністрацыйнай скаргі без разгляду

1.Адміністрацыйная скарга пакідаецца без разгляду на працягу трох працоўных дзён з дня яе рэгістрацыі ў выпадку, калі:
разгляд адміністрацыйнай скаргі не адносіцца да кампетэнцыі дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі;
адміністрацыйная скарга пададзена неўпаўнаважанай асобай;
адміністрацыйная скарга пададзена пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну і не змяшчае хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну.

2. Адміністрацыйная скарга на працягу трох працоўных дзён з дня яе рэгістрацыі можа быць пакінута без разгляду ў выпадку, калі:
не выкананы патрабаванні да зместу адміністрацыйнай скаргі;
у органе, які разглядае скаргу, ужо ёсць рашэнне па гэтай адміністрацыйнай скарзе.

3. У выпадку пакідання адміністрацыйнай скаргі без разгляду асобе, якая падала адміністрацыйную скаргу, вяртаюцца дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя разам з адміністрацыйнай скаргай, за выключэннем выпадкаў падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме.

4. Пасля ўстаранення недахопаў, якія з’явіліся прычынай пакідання адміністрацыйнай скаргі без разгляду, адміністрацыйная скарга можа быць зноў пададзена ў орган, які разглядае скаргу.

Адміністрацыйная скарга на адміністрацыйнае рашэнне, прынятае Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам, падаецца ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 4.

Інфармацыйныя рэсурсы

© Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт, 2015-

222666, г. Стоўбцы,
вул. Ленінская, 45

info@stolbtsy.gov.by

8 (017) 175-10-00

8 (017) 177-75-20